?

Log in

No account? Create an account
LiveJournal for rydel23.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 9 entries.

Friday, June 19th, 2009

Time:8:35 am.
I can play your bday in my head today. These are the times I wish I believed..Missing you...and trying to live for you too.
Comments:  12  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Sunday, May 24th, 2009

Subject:Жалобная дата: 2 гады
Time:12:36 pm.
25 траўня ўжо два гады, як rydel23 няма з намі.
Вова заўсёды ў сваім дзённіку не забываў згадваць дні памяці знакамітых людзей, да якіх ён ставіўся з вялікай павагай. Зьмяшчаем тут дзьве спасылкі на запісы з дзённіка rydel23 ў дзень смерці Пётры Крэчэўскага, 8 сакавіка ў 2003 і 2004 гадах: Read more...Collapse )
Запрашаем Вас, паважаныя сябры Рыдэля, таксама, як і год таму, ушанаваць памяць Рыделя і дадаць, калі магчыма, вашыя ўспаміны.

З павагай, Леанід Каткоўскі і сям'я.
Comments:  7  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Sunday, November 30th, 2008

Subject:Помнік
Time:12:27 am.
У пачатку лістапада нарэшце канчаткова ўсталявалі помнік rydel23 на могілках Пятроўшчына.
278.04 КБ
пад катам болейCollapse )
Скульптар - Валяр'ян Янушкевіч, які ўвасобіў праз камень і бронзу нашыя ідэі і чаканьні.
Са зваротнага боку - радкі Рыгора Барадуліна, разьмешчаныя з ласкавай згоды аўтара.
PS У жыцьці помнік глядзіцца зусім выкшталцона і выдатна, немагчыма перадаць на здымках, будзеце мець хвіліну вольнага часу - калі ласка, заедзьце на могілкі.
Comments:  17  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Thursday, May 22nd, 2008

Subject:у гонар памяці Рыдэля
Time:10:53 pm.
(be) 25 траўня споўніцца роўна год, як rydel23 няма з намі. Год, у які ўсім нам было вельмі цяжка і балюча, але сьветла і прыемна ўспамінаць Вову.
У сумную гадавіну мы хацелі б сустрэцца з вамі, у Менску або ў Празе, а таксама прысьвяціць гэты дзень успаміну пра rydel23. Таму мы вельмі просім Вас - калі ласка, не праходзьце міма, а зараз напішыце ў каментары нешта, што ў Вас найбольш асацыюецца з Вовам - нейкую гісторыю, успамін, меркаваньне, каб мы ў памятны дзень змаглі падзяліцца гэтымі ўспамінамі адзін з адным. Вялікі дзякуй!
Запрашаем усіх жадаючых прыйсьці на могілкі Пятроўшчына ў нядзелю 25 траўня а 12ай гадзіне.

PS Каб ушанаваць яго памяць, справу і дасягненьні, заклікаем вас у гэты дзень дадаць хаця б адзін артыкул у беларускай вікіпедыі і паведаміць пра гэта ў сваім ЖЖ. Лінкі можаце дасылаць сюды, або adelka ці kadetvrn.


(en) On 25 May, there will be one year passed since rydel23 left us. It was the year when we remembered Vova with pain and agony, yet with pride and light in the heart. We would like to meet you in this day of sorry, in Miensk or Prague, and to devote this day to remembering rydel23. We kindly ask you - if you don't pass by, write in comments something that you think or remember about Vova - some story, recallection, opinion, - so that we could share these memories with each other on the memorial day. We invite all those who wish to come to the cemetery Piatrouszczyna on Sunday,25 May at 12 pm.
Comments:  38  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Saturday, April 26th, 2008

Subject:Rydel Nuclear Plant | Атамная станцыя Рыдэля.
Time:10:53 pm.
Да чарговых угодкаў Чарнобыльскай трагедыі зьмяшчаем гэтае апавяданьне Рыдэля, якое адлюстровае яго ўласны сон (прыкладна 2002 г.). У архіве Рыделя захоўваецца толькі тэкст на ангельскай мове, мы зрабілі пераклад на беларускую, таму беларускамоўная вэрсія не з’яўляецца аўтарскай. Гэты сон выглядае як вяшчунства, улічваючы абставіны згубы Ўладзімера...

To mark another anniversary of Chernobyl disaster we publish this story by Rydel. It reflects his dream which he had in about 2002. There is only the English version of this text in Rydel’s archives. We translated it into Belarusian; the Belarusian version of the story is not authentic. The dream looks like a prophecy now that we know how Uladzimer died…

Read more...Collapse )
Comments:  2  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Saturday, April 12th, 2008

Subject:Прыз імя Ўладзіміра Каткоўскага
Time:9:24 pm.
(be) Увесну 2006 г., неўзабаве перад аварыяй, rydel23 атрымаў гран-пры ў конкурсе кантэнт-праектаў на tut.by, і быў вельмі ўсьцешаны гэтым. Хаця нажаль ён нават не пасьпеў патрымаць у руках прызы і ганаровыя граматы...
Сям'я Ўладзіміра вырашыла ў межах штогадовага конкурсу кантэнт-праекту tut.by у гонар і ў памяць заснаваць прыз імя Уладзіміра Каткоўскага. Калі мы абіралі лаўрэтата прэміі, мы проста паспрабавалі глянуць на ўдзельнікаў конкурсу вачыма Rydel'я, і абраць менавіта тое, што яму б спадабался. Спадзяемся, мы не памыліліся. Сёлета прыз быў уручаны гарадзенскаму парталу Твой стыль.
Прэмію ўручаў бацька Уладзіміра, Леанід, які зьвярнуўся да ўсіх прысутных, а таксама, карыстаючыся магчымасьцю, і да ўсіх чытачоў блога з просьбай зьвярнуцца тых, хто хацеў бы і мог дапамагчы працягнуць ўладзіны інтэрнэт-праекты, найперш http://www.pravapis.org/ і http://www.martyraloh.org . Дзякуй усім, хто быў і есьць з намі!
Сям'я Ўладзіміра.

Яшчэ спасылкі па тэме:
на tut.by
на радыё свабода
у Нашай Ніве
відэа з itv.by
на Тваім стылі

(en) In the Spring of 2006, not long before the tragic accident, rydel23, was awarded the Grand Prix  in the competition of content projects, and was very happy about it. Unfortunately, he was not able to hold the prize and the diploma in his hands…
The family of Uladzimir founded, within the annual competition of content projects tut.by, the Uladzimir Katkouski memorial prize. When we were chosing the winner of the prize, we simply tried to look at the contestants with the eyes of Rydel and to chose what he would have liked.
We hope that we did not get it wrong. The prize was awarded today to the Hrodna portal Your Style.
Uladzimir's father Leanid, who awarded the prize, appealed to all those present, and, using the occasion, to all the readers of the blog with the request to find those who could be able to continue internet projects, such as http://www.pravapis.org/ and www.martyralog.org . Thanks to everybody who was and it with us!

Uladzimir's family.

More references:
on tut.by
on Radio Liberty
on Nasha Niva
video from itv.by
on Your Style
Comments:  2  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Monday, January 1st, 2007

Subject:Closed
Time:12:00 am.
Barysau train station


en Dear friends, this blog is essentially closed down for the public. A recommended link of the day is br23.net (syndicated in LJ via br23_en).

be Дарагія сябры, гэты блог аб'яўляецца закрытым. Рэкамэндаваная спасылка de jour: br23.net (рэтрансьляцыя ў ЖЖ праз br23_be).
Comments:  5  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Monday, March 8th, 2004

Subject:The First President of BNR && His Grave in Prague
Time:1:13 pm.
Mood: sad.
• The first president of Belarusan National Republic (1918) died on this day, 8th of March, in 1928. On Saturday I went to see his grave here, at the famous Prague's cemetery Olšanské hřbitovy.

• У гэты дзень, 8 сакавіка, у 1928 годзе памёр першы прэзыдэнт БНР Пётра Крэчэўскі. Пазаўчора я наведаў ягоную магілу на Альшанскіх могілках у Празе. Дарэчы, роўна год таму я таксама пра гэта пісаў. Летась было 75 гадоў з дня сьмерці.

Сяргей Дубавец піша: "75 гадоў назад. Зусім іншы час. Яшчэ да вайны, да Курапатаў. Да публічнага выкрыцьця ўчорашніх сяброў. Здаецца, гэта апошні год перасьпелага нацыянал-камуністычнага адраджэньня ў Беларусі. Усяго раптам стала так шмат – свабоды тварыць, самыя фантазійныя рэчы, толькі са згадкай пралетарскіх мэтадаў. Але ж канфлікт! Тварыць хочацца бясконца, але як гэта зьвязаць з тым пралетарызмам? Не заўважыць, што ў Празе памірае старшыня БНР Пётра Крэчэўскі? Але як можна гэтага не заўважаць?"

І Сяргей Абламейка 5 гадоў таму: "Апостальскі Візытатар для беларусаў айцец Аляксандр Надсан, які знаходзіцца з візытам у Празе, адслужыў на Альшанскіх могілках паніхіду ля магілаў Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі".
Comments:  19  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

Saturday, March 8th, 2003

Subject:LINK: Kreceuski, BNR and Soviet Russia
Time:2:36 pm.
У гэты дзень, 8 сакавіка, у 1928 годзе памёр першы прэзыдэнт БНР Пётра Крэчэўскі, 75 гадоў таму. Я калісьці чатыры гадзіны запар шукаў ягоную могілку ў Празе. І нарэшце знайшоў. Які ж прыгожы помнік у яго! Гэта быў студзень, было -20°C градусаў (што ў Празе здараецца раз у дваццаць гадоў), а я пятнаццаць хвілін нерухома стаяў перад могілкай і як заварожаны разглядаў помнік, аж пакуль канчаткова не прымёрз у сваіх джынсах Levi's на голае цела. Нават вадкакрыштальны дысплэй Nokia таксама замёрз. Калі затэлефанавала жонка, я сказаў, што калі я ня вернуся дахаты, search & rescue mission трэба будзе дасылаць на могілкі.

ЗЫ. Тымчасам на сайце радзіва чарговая перадача пра БНР (дзякуй, shupa!).
БНР і Савецкая Расея. Масква, 1920 г... Асабліва ўражвае апошні сказ.
Comments:  10  Comments   –   Add your comment | Dadaj svoj vodhuk.

LiveJournal for rydel23.

View:User Info.
View:Friends.
View:Calendar.
View:Memories.
You're looking at the latest 9 entries.