March 8th, 2003

Bukuroshe in Blue

LINK: Kreceuski, BNR and Soviet Russia

У гэты дзень, 8 сакавіка, у 1928 годзе памёр першы прэзыдэнт БНР Пётра Крэчэўскі, 75 гадоў таму. Я калісьці чатыры гадзіны запар шукаў ягоную могілку ў Празе. І нарэшце знайшоў. Які ж прыгожы помнік у яго! Гэта быў студзень, было -20°C градусаў (што ў Празе здараецца раз у дваццаць гадоў), а я пятнаццаць хвілін нерухома стаяў перад могілкай і як заварожаны разглядаў помнік, аж пакуль канчаткова не прымёрз у сваіх джынсах Levi's на голае цела. Нават вадкакрыштальны дысплэй Nokia таксама замёрз. Калі затэлефанавала жонка, я сказаў, што калі я ня вернуся дахаты, search & rescue mission трэба будзе дасылаць на могілкі.

ЗЫ. Тымчасам на сайце радзіва чарговая перадача пра БНР (дзякуй, shupa!).
БНР і Савецкая Расея. Масква, 1920 г... Асабліва ўражвае апошні сказ.