Вова заўсёды ў сваім дзённіку не забываў згадваць дні памяці знакамітых людзей, да якіх ён ставіўся з вялікай павагай. Зьмяшчаем тут дзьве спасылкі на запісы з дзённіка
LINK: Kreceuski, BNR and Soviet Russia
The First President of BNR and His Grave in Prague
Калі аўтар помніка Ўладзю, спадар Валяр'ян Янушкевіч (на здымку ўнізе - справа, зьлева - У. Шпак, майстар па каменьні) упершыню ўбачыў свой твор, увасоблены ў граніце, мармуры і бронзе, то ён быў вельмі ўзрушаны і амаль шчаслівы. Мы ўпершыню за некалькі месяцаў супрацы з ім бачылі яго такім, бо звычайна ен вельмі спакойны. Сапраўды, у натуры помнік успрымаецца непараўнальна лепш, чым на здымку. Вялікі дзякуй гэтаму таленавітаму чалавеку.
Запрашаем Вас, паважаныя сябры Рыдэля, таксама, як і год таму, ушанаваць памяць Рыделя і дадаць, калі магчыма, вашыя ўспаміны.
З павагай, Леанід Каткоўскі і сям'я.